Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 4 человека
Официальное наименование:
Государственное учреждение образования "Немойтовский детский сад Сенненского района"
Тип учреждения:
Учреждение дошкольного образования
Населенный пункт:
аг. Немойта
Адрес:
211121 Витебская область, Сенненский район, аг.Немойта, ул.Сенненская, д.40
Телефон:
(802135) 2-33-72
E-mail:
nemojtadsbsh@mail.ru

Добры дзень, паважаныя наведвальнікі!

Мы рады вітаць Вас на афіцыйным сайце ДУА «Нямойтаўскі дзіцячы сад».

На нашым сайце Вы можаце атрымаць інфармацыю аб рабоце сада, пазнаёміцца ​​з нашымі педагогамі, атрымаць кансультацыю, знайсці матэрыялы, якія будуць цікавыя Вам.

Спадзяёмся, што наш сайт будзе карысным для Вас.

На Беларусі ёсць куток –

Сенненская зямля,

Дзе між палёў, лясоў і рэк –

Нямойта, вёсачка мая!

А ў гэтай вёсцы – наш садок,

Які завецца “Матылёк”

Дзіцячы садок - гэта маленькія дзеткі  ад 3-х да 6-і гадоў. Гэта ўлюбёныя  ў сваю справу супрацоўнікі, якіх аб'ядноўвае адно агульнае жаданне: зразумець дзіця, не навязваючы яму сваёй волі,  дапамагчы быць самім сабой, усведамляючы сябе як асобу. Гэта – новыя методыкі і праграмы, укараненне якіх дазваляе дабіцца эфектыўнага інтэлектуальнага, маральнага, эстэтычнага развіцця дзяцей.

Гэта месца, дзе арганізаванае асяроддзе стварае найлепшыя ўмовы для здаровага фізічнага і псіхічнага жыцця дзіцяці.

Атмасфера нашага дзіцячага садка максімальна набліжана да хатняй: утульнасць у групе, цёплая  спальня, светлы гульнявы пакой, рацыянальнае харчаванне, гульнявая пляцоўка ў двары. 

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.